У Мінску з 12 красавіка пачнуць адключаць ацяпленне
У Мінску завяршаецца ацяпляльны сезон / pixabay.com
12 красавіка ў Мінску завяршаецца ацяпляльны сезон. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі гарвыканкам.
Найперш ацяпленне адключаць для грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых ды іншых арганізацый. Жылыя дамы, інтэрнаты, школы і дзіцячыя садкі адключаюць у другую чаргу. Апошнімі ацяпляльны сезон завершаць паліклінікі і больніцы.
Як распавядала Еўрарадыё, першым сёлета ацяпляльны сезон сталі закрываць гродзенцы. У іх ацяпленне адключаюць з 10 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.