У Мінску з грузавіка падчас руху выпала карова
На мінскай вуліцы Кіжаватава сёння мінакі маглі бачыць незвычайнае відовішча: там гуляла карова. Яна вывалілася з грузавіка, у якога падчас руху адчыніліся дзверкі, перадае БЕЛТА словы афіцыйнага прадстаўніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандра Папко.
Прыкладна ў 11.30 мінакі выклікалі ратавальнікаў. Па словах Папко, супрацоўнікі МНС не займаюцца адловам жывёлаў, але ў гэтым выпадку гаворка ішла найперш пра бяспеку людзей, у прыватнасці дзяцей. Ратавальнікам удалося злавіць жывёлу і пасадзіць у фургон. Пацярпелых пры здарэнні няма.