У Мінску з-за моцнага дажджу затапіла важныя транспартныя магістралі

З-за моцнага дажджу ўвечары 21 траўня затапіла важныя транспартныя магістралі сталіцы, узніклі коркі, вырасла колькасць ДТЗ. Толькі за апошнія дзве гадзіны адбыліся дзясяткі сутыкненняў.
Залева справакавала затапленне некалькіх участкаў – у раёне плошчы Перамогі, на Кальварыйскай і на Нямізе.

Крытычная сітуацыя на Бангалор, у раёне праспекту Дзяржынскага, вуліц Харкаўскай, Сталетава, Прытыцкага, Маскоўскай і Талстога, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на тэлеканал ОНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі