У Мінску засядае беларуска-польская камісія па Саюзе палякаў у Беларусі

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі 19 сакавіка пачалося першае паседжанне беларуска-польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў у Беларусі". Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара амбасады Польшчы ў Беларусі Паўла Марчука, польскую дэлегацыю на перамовах узначальвае першы намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер, беларускую — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Прадстаўнікі грамадскасці не запрошаныя на паседжанне камісіі.

Рашэнне аб стварэнні двухбаковай камісіі было прынятае 25 лютага на сустрэчы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Кіеве.

Прадстаўнікі Саюза палякаў спадзяюцца, што міжурадавая камісія вырашыць іх праблемы. Актывісты незарэгістраванай структуры СПБ разлічваюць на легалізаванне, афіцыйнай — на наладжванне дыялогу з Варшавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі