У Мінску затрымалі 15-гадовага падлетка, якога падазраюць у гандлі наркотыкамі
У сталіцы затрымалі 15-гадовага падлетка. Яго падазраюць у перапродажы буйных партый спайсаў ды іншых псіхатропаў, паведамляе тэлеканал АНТ.
Ідэю зарабіць на продажы наркотыкаў падлетку падказаў знаёмы. Хлопец мусіў атрымоўваць буйныя партыі наркотыкаў і перапрадаваць. Пры затрыманні ў падлетка знайшлі наркотыкі, грошы і мерныя вагі.
Сам падазраваны Ігар Царык, патлумачыў, што проста хацеў зарабіць.
Ігар Царык: "Зарабіў крыху. Прыкладна 6 мільёнаў. Прагуляў з сябрамі".
Цяпер падлетку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.