У Мінску затрымалі наведнікаў "Вечара незнятага кіно"

Гледачы ў кіназалі

Гледачы ў кіназалі / unfilter.by

У Мінску затрымалі наведнікаў "Вечара незнятага кіно". Гэта адбылося 21 снежня.

На такіх вечарах аўтары распавядаюць пра свае кінематаграфічныя задумы, каб даведацца на меркаванні патэнцыйных гледачоў. А гледачы могуць памяняцца з аўтарамі месцамі і распавесці пра свае ідэі — "Ёсць верагоднасць, што ў кожнага з нас ёсць сваё незнятае кіно, якім варта падзяліцца".

Па інфармацыі тг-канала "Священный Белавуд", затрымалі некалькі чалавек: як простых гледачоў нязнятага кіно, так і арганізатараў і ўдзельнікаў супольнасці kinaklub.org (арганізатары закрытага фэста Cinema Perpetuum Mobile, праекта "Кінабалаган", "Нефільтраванае кіно" і іншых). Затрыманым прысудзілі суткі арышту, яны цяпер знаходзяцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

Сярод арыштаваных, магчыма, знаходзіцца Аляксандр Мартынюк, дырэктар фестывалю "Нефільтраванае кіно". У чым прычына затрыманняў і сілавікі з якога падраздзялення "працавалі" — пакуль невядома.

Сёлета Мінкульт цалкам адмяніў фестываль "Нефільтраванае кіно". Але фестываль правёў паказы за мяжой: ў Літве і Грузіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі