У Мінску завялася рэдкая птушка

У беларускай сталіцы зімуе рэдкая для нашых шыротаў качка — яна завецца свіяззю. Экзатычная птушка зрабіла прыпынак у часе міграцыі і вырашыла застацца ў Мінску, паведамляе канал СТВ.

Паводле звестак грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, свіязь занесеная ў другое выданне Чырвонай кнігі Беларусі. Сустракаецца яна ў нашай краіне ўзімку і на гнездаванні вельмі рэдка.
 
Качка жыве ў парку Горкага. Арнітолагі адзначаюць, што яна дружалюбная і блізка падплывае да людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі