У Мінску зляпілі снежку дыяметрам у 3 метры
Над яе стварэннем пастараліся работнікі аднаго са сталічных рынкаў.
Работнікі аднаго са сталічных рынкаў паставілі своеасаблівы рэкорд — і зусім не ў сферы гандлю. Як паведамляе тэлеканал СТВ, яны зляпілі гіганцкую снежку дыяметрам у тры метры і акружнасцю больш за сем метраў. Гэтая снежка пабіла рэкорд, які ўсталявалі журналісты адной з газет яшчэ ў 2006 годзе.
Дарэчы, на стварэнне аб'ёмнага "шэдэўра" сышоў цэлы дзень і некалькі кілаграмаў снегу.