У Мінску з’явіцца снегаплавільня, канадцы яе прадаюць за 600 тысяч долараў

Першая ў краіне снегаплавільня мусіць з’явіцца ў Мінску. Прадпрыемства “Горрэмаўтадор Мінгарвыканкаму” вядзе перамовы з канадскім прадпрыемствам пра закупку агрэгата. Спецыялісты падлічылі, што вывозіць снег за горад – стратна. Таму не шкадуюць 600 тысяч долараў на набыццё перасоўнай снегаплавільні.

Мяркуецца, што гадзіна яе працы заменіць 5 рэйсаў 20-тонных самазвалаў. Пераўтвораны ў ваду снег плануецца спускаць у ліўневую каналізацыю.

Снегаплавільня можа з’явіцца ў беларускай сталіцы не раней за люты 2008-га, паведамляе газета “Рэспубліка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі