У Мінску з'явіліся першыя пацярпелыя ад петардаў

Мужчына і дзіця пацярпелі ў выніку выкарыстання петардаў у Мінску ў аўторак. У іх - лёгкія апёкі рук. Пасля аказання медыцынскай дапамогі пацярпелых не шпіталізавалі, паведамляе "Інтэрфакс".  Тым часам сталічная міліцыя працягвае заклікаць насельніцтва не набываць кантрабандную піратэхніку, якая нясе небяспеку для людзей.

Дарэчы, летась ад петардаў у Мінску пацярпелі больш за 100 чалавек, а 2 гады таму памерла маладая жанчына, у якую патрапіў запалены феерверк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі