У НАН спадзяюцца, што ў Беларусі пабудуюць яшчэ адну АЭС

У НАН спадзяюцца, што ў Беларусі пабудуюць яшчэ адну АЭС

Беларуская АЭС, якую будуць у Астравецкім раёне Гродзеншчыны, можа стаць не апошняй атамнай станцыяй у Беларусі. Такую надзея выказаў старшыня прэзідыума НАН, акадэмік Уладзімір Гусакоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 студзеня.

"Будуць яшчэ стварацца атамныя станцыі, можа быць да 30-га года", — цытуе interfax.by яго словы. Навуковец адзначыў, што ў Беларусі сёння недастатковае энергазабеспячэнне, і неабходна нарошчваць энергетыку, калі мы ставім задачу павелічэння ВУП і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Навукоўцы НАН разлічваюць, што Астравецкая АЭС дасць штуршок стварэнню новых энергаёмістых вытворчасцяў. Напрыклад, у Лідзе ўжо адчынілі адну такую вытворчасць — завод гарачага цынкавання. Як заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, гэты завод размяшчаўся ў Лідзе з улікам меркаванага будаўніцтва АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі