У Нарвегіі былога "вагнераўца" затрымалі на мяжы з Расіяй
Андрэй Мядзведзеў
Нарвежская паліцыя затрымала экс-найміта ПВК "Вагнер" Андрэя Мядзведзева, які ў пачатку гэтага года збег з Расіі і папрасіў прытулку. Ён спрабаваў перасекчы мяжу і патрапіць назад у Расею, паведамляе мясцовае выданне The Barents Observer.
Мядзведзева затрымалі ў пятніцу ў закінутым пасёлку на мяжы з Расіяй, адкуль ён у цемры спрабаваў патрапіць на Кольскі паўвостраў.
Мясцовая паліцыя пацвердзіла журналістам, што затрымалі мужчыну ва ўзросце да 30 гадоў, не паведаміўшы яго асабістым звесткам.
Адвакат Мядзведзева растлумачыў тое, што адбылося, непаразуменнем. Ён сказаў агенцтву Reuters, што Мядзведзеў проста хацеў знайсці тое месца, дзе ён перасек мяжу ў студзені. Ён не збіраўся назад у Расію.
Як піша The Barents Observer, напярэдадні ён сказаў журналістам, што лічыць, што ў Расіі яму больш бяспечна, чым у Нарвегіі, таму што ён баіцца, што яго могуць выдаць ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.