У Навагрудку будуць судзіць актывіста БХД за абліты фарбай помнік Леніну

Судовае паседжанне над абвінавачаным у хуліганстве актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Юрыем Казаком адбудзецца 29 снежня ў навагрудскім гарадскім судзе (пачатак а 10-й гадзіне).
Нагадаем, у ноч на 7 лістапада ў Навагрудку быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтай акцыі той жа ноччу былі затрыманы непадалёк ад помніка члены БХД Дар'я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання паслужыла выяўленне ў іх зялёнай фарбы і пальчатак.

Казаку пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу альбо арышту на тэрмін да шасці месяцаў. Найбольшае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі