У Наваполацку спынілі будаўніцтва завода па перапрацоўцы адходаў

З-за запазычанасці ў 768 мільёнаў рублёў у Наваполацку спынілі будаўніцтва біамехзавода па перапрацоўцы бытавых другасных рэсурсаў. Каб дабудаваць завод урад рэкамендуе Віцебскаму аблвыканкаму ўзяць крэдыт, а выплачваць яго са сродкаў фондаў аховы прыроды.

Нягледзячы на тое, што горад практычна патанае ў адходах і патрэба ў такім заводзе вельмі патрэбна, яго не могуць пабудаваць ужо чатыры гады.

А ў гэтым годзе, калі падаткі, якія плацяцца ў экалагічны фонд, сталі цэнтралізавана забірацца ў Мінск, фінансаванне праекта спынілася.

У той жа час згодна з кантрактам пачало паступаць спецыяльнае абсталяванне нямецкай фірмы “Леманн”. Усталёўваць яго пакуль няма куды.

Да таго ж неабходна заплаціць 170 мільёнаў рублёў мытных пошлін — грошай таксама няма.

Народныя навіны Віцебска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі