У Нямеччыне двое мужчын скралі чыгунку

Суд нямецкага горада Марбург прызнаў вінаватымі ў крадзяжы чатырох кіламетраў рэек чыгункі двух мужчын 26 і 29 гадоў.
Высветлілася, што яны пераапрануліся ў працаўнікоў чыгуначнай кампаніі Deutsche Bahn і імітуючы рамонтныя працы, скралі рэйкі для продажу на металалом. Іх агульная вага ацэньваецца ў 500 тон.

Злодзеі нават распаўсюдзілі сярод мясцовых жыхароў ўлёткі, у якіх папярэдзілі пра шум ад іх працы.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі