У Нясвіж вярнуліся радзівілаўскія люстэркі
Радзівілаўскія люстэркі папоўнілі музейную экспазіцыю Нясвіжскага замку. На працягу дзесяцігоддзяў яны знаходзіліся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Як паведамляе БЕЛТА, тэатрам таксама перададзеная ў Нясвіж і мэбля XIX стагоддзя, якая магла быць вывезеная савецкімі ўладамі перад вайной. Цяпер яна, разам з люстэркамі, знаходзіцца ў замку і чакае рэстаўрацыі.