У Нясвіжы чыноўніца не пускала журналіста на вучнёўскую алімпіяду

Журналістаў незалежнай газеты "Нясвіжскі час" мясцовыя ўлады спрабуюць не пускаць нават на такія мерапрыемствы, як вучнёўскія алімпіяды. У мінулую пятніцу такое мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва ДАІ мінскага аблвыканкама праводзілася ў гарадскім доме культуры. ДАІшнікі высвятлялі, хто з дзяцей лепш ведае правілы дарожнага руху.

Менавіта адтуль намагалася выгнаць карэспандэнта газеты "Нясвіжскі час" Наталлю Ярмошанка намесніца загадчыка раённага аддзела адукацыі Яна Клішэвіч. Чыноўніца спасылалася на тое, што ў журналісткі няма акрэдытацыі. Брала дзяўчыну за локаць і хацела выпхнуць з залы.

Між тым, у райвыканкаме, які прадстаўляе Клішэвіч, увогуле няма палажэння аб акрэдытацыі журналістаў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Нясвіж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі