У Оршы адбылася бойка маладафронтаўцаў з міліцыянтамі

У Оршы адбылася бойка паміж міліцыянтамі і моладзевымі актывістамі, якія прыехалі на святкаванне Дня беларускай вайсковай славы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў палітык Павел Севярынец. Нагадаем, міліцыя блакавала маршрутнае таксі, у якім знаходзілася 9 маладафронтаўцаў. Пры спробе выйсці з машыны адбылося невялікае сутыкненне паміж маладзёнамі і сілавымі структурамі.

У аднаго міліцыянта, па словах Севярынца, падрапаная рука. Пашкоджанні атрымаў і сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі. Абодва яны цяпер знаходзяцца ў аршанскай лякарні.

На самім Крапівенскім полі, дзе 493 гады таму адбылася славутая Аршанская бітва, стаяць кардоны міліцыі. Сілавікі нікога не прапускаюць. Людзей заганяюць у аўтобусы, дзе перапісваюць пашпартныя дадзеныя, пасля чаго адвозяць у Оршу. Аднак маладзёны вяртаюцца назад да поля. Некаторых з іх ужо па некалькі разоў адвозілі ў горад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі