У парадку дня Еўрапарламента беларускае пытанне пакуль не значыцца

Беларускае пытанне ў парадку дня сесіі Еўрапейскага парламента на наступны тыдзень пакуль не значыцца.   Прынамсі, у папярэднім раскладзе, апублікаваным на сайце Еўрапарламента, наша краіна не згадваецца. Затое на 25 лютага, напрыклад, запланаванае абмеркаванне сітуацыі ва Ўкраіне.

Нагадаем, 15 лютага старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк заявіў, што на наступным тыдні будзе абмяркоўвацца рэзалюцыя па Беларусі. На ёй мусяць узяць удзел старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і лідэр непрызнанага Саюза палякаў Анжаліка Борыс. Таксама па словах Бузэка, сітуацыя ў нашай краіне будзе абмяркоўвацца і на бліжэйшым пасяджэнні міністраў замежных спраў краін ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі