У Парыжы адкрылася выстава твораў Івана Хруцкага
22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы адбылося адкрыццё выставы "Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур". Экспазіцыя прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, які лічыцца адным з заснавальнікаў рускага нацюрморта. Як паведамляе БелаПАН, выставу зладзіла Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЭСКА разам з Нацыянальным мастацкім музеем нашай краіны.
Дарэчы, паводле прапановы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА юбілей Хруцкага Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ўнесла ў Спіс памятных дат арганізацыі на 2010—2011 гады.
Выстава будзе працаваць да 27 верасня.