У Парыжы ўзнагароджваюць Свабодны тэатр Прэміяй Французскай Рэспублікі
Сёння ў Парыжы праходзіць цырымонія ўзнагароджання беларускага Свабоднага тэатра Прэміяй Французскай Рэспублікі. Цырымонія адбываецца ў гэтыя хвіліны ў канцылярыі прэм’ер-міністра Францыі Франсуа Фіёна. Сам кіраўнік ураду знаходзіцца з працоўным візітам у Паўднёвай Амерыцы, таму з прадстаўнікамі Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным, Наталляй Калядой і Уладзімірам Шчэрбанем сустрэўся адзін з французскіх міністраў.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла дырэктар Свабоднага тэатра Наталля Каляда.
“Сёння, 10 снежня, — Дзень правоў чалавека. 15 лістапада французскі ўрад прыняў рашэнне ўзнагародзіць Свабодны тэатр Прэміяй Французскай Рэспублікі за яго дзейнасць у адстойванні правоў чалавека”.