У паўфінал "Еўрафэсту" выйшлі 15 выканаўцаў

Журы назвала імёны 15 паўфіналістаў, якія працягнуць барацьбу за права прадстаўляць Беларусь на Еўрабачанні-2009 у Маскве. Паўфінал "Еўрафэсту"  15 снежня ў жывым эфіры пакажа Першы канал. Фінал адбудзецца ў студзені 2009 года.  Вось так выглядае спіс паўфіналістаў:

1. Спявачка Дамініка (былая Забава)
2. Гурт "Вецер у галаве"
3. В.Бялова
4. Аляксей Крэчат
5. Дзядзя Ваня
6. Спявачка Сінге Рын
7. Група "Litesound"
8. Дакота
9. Венера
10. Гюнеш
11. Група "Кола"
12. Ганна Благава і Юры Вашук
13. Група "Champions"
14. Аляксандр Патліс
15. Пётр Ялфімаў

У паўфінал не прайшлі некалькі даволі вядомых выканаўцаў: Ганна Шаркунова, Вольга Плотнікава, Аляксандра Гайдук і група "Топлесс". На думку А.Ціхановіча, выканаўцы абралі не вельмі ўдалыя песні.

Агулам на конкурс было пададзена 116 заявак. Хадзілі нават чуткі, што прэтэндэнтам ад Беларусі можа стаць Барыс Маісееў. Аднак кіраўнік праекту "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч паведаміў, што гэта немагчыма, бо ў спевака няма беларускага грамадзянства.

tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі