У песні Канье Уэста Пол Макартні грае на аргане

Канье Уэст і Пол Макартні запісалі сумесную песню "Only One". Рэпер задумаў трэк як зварот сваёй памерлай маці да ягонай гадавалай дачушкі Норт Уэст. Музыка сцвярджае, што падчас запісу чуў голас маці, якая дала яму імя Канье, што азначае "адзіны, унікальны "оnly оne". Цікава, што Макартні ў песні адзначыўся арганным сола.


Паслухаць і набыць трэк можна толькі на iTunes.


Незразумела, ці ўвойдзе песня ў новы альбом рэпера, над якім ён працаваў у апошні час. Праўда, ёсць верагоднасць, што гэта не адзіная сумесная кампазіцыя Уэста і Макартні. Таблоід New York Post сцвярджае, што музыкі запісалі разам яшчэ адзін трэк.

Паводле: zvuki.ru

Фота: www.stagerightsecrets.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі