У Полацку болей не будзе вуліцы Леніна
Полацкія ўлады вырашылі вярнуць гістарычнае імя вуліцы Леніна. Першым пра гэта даведаўся наш карэспандэнт Валеры Зуеў:
«Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Аляксандр Адзіночкін падчас сустрэчы з калектывам нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка». Ужо сёлета ўвосень яна атрымае назву Вялікая, якую насіла ў сярэднявеччы і да канца XVIII стагоддзя. Пасля вуліца мела назву Ніжнепакроўскай, а падчас савецкай улады атрымала імя правадыра сусветнага пралетарыяту.
Мясцовыя ўлады таксама мяркуюць зрабіць вуліцу Вялікую цалкам пешаходнай.