У Полацку хворы выцягнуў мабільнік з кішэні свайго ўчастковага лекара

Жыхар Полацка скраў мабільнік з кішэні паліто ўчастковага лекара. Жанчына прыйшла па выкліку і нават не заўважыла, што тэлефон знік. Спахапілася яна толькі на наступны дзень. Супрацоўнікам міліцыі давялося праверыць ўсіх хворых, каго доктарка наведвала ў гэты дзень. Тэлефон знайшоўся ў 21-гадовага непрацуючага, які раней ўжо быў судзімы за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі