У Польшчы на канцэрце хору Аляксандрава скандавалі: “Рукі прэч ад Украіны”

У Польшчы на канцэрце хору Аляксандрава скандавалі: “Рукі прэч ад Украіны”

У Польшчы на канцэрце расійскага хору Аляксандрава праўкраінскія актывісты выскачылі на сцэну і сканавалі “Рукі прэч ад Украіны”. Як паведамляе партал oko.press, гэта адбылося ў пятніцу ў горадзе Быдгашч, дзе гастралявалі расіяне.

Паміж выкананнем канцэртных нумароў двое палякаў выскачылі на сцэну і разгарнулі транспаранты. Мужчыны скандавалі: “Рукі прэч ад Украіны” і “Слава ўкраінцам, якія змагаюцца за нашу і вашу свабоду”. Гэта выклікала апладысменты ў публікі.

Актывістаў вывела з залы ахова. Паліцыя перапісала ў іх дадзеныя і адпусціла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі