У Польшчы скралі яшчэ адзін помнік, звязаны з Другой сусветнай вайной

Невядомыя скралі яшчэ адзін помнік у Польшчы, звязаны з гісторыяй Другой сусветнай вайны. Як паведамляе польскі тэлеканал TVN24, крадзёж адбыўся ў Мазавецкім ваяводстве. Невядомыя скралі з пастамента помніка салдатам, якія загінулі падчас вайны, скульптуру арла. Кошт чатырохметровага манумента ацэньваецца ў 17 тысяч долараў.

Нагадаем, тыдзень таму з брамы музея Асвенцыма знікла шыльда з надпісам "Arbeit macht frei" ("Праца вызваляе"). Злачынцы збіраліся яе пераправіць у Швецыю з мэтай продажу, але праз некалькі дзён былі затрыманыя польскай паліцыяй у Гдыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі