У Рагачове на “Марш недармаедаў” прыйшло каля 400 чалавек (відэа)

У Рагачове на “Марш недармаедаў” прыйшло каля 400 чалавек (відэа)

У Рагачове на “Марш недармаедаў” выйшла каля 400 чалавек. Нагодай для акцыі пратэсту, якая пачалася ў 16.00, стаў дэкрэт прэзідэнта №3. Прысутныя патрабуюць яго адмены.

Таксама людзі скардзяцца на праблемы з пошукам працы, перадае “Наша Ніва”. У горадзе зачынілі кансервавы і піўны заводы, спынілі працу будаўнічых арганізацый, таму многія мясцовыя жыхары нікуды не могуць уладкавацца. Таксама прысутныя скардзяцца на павелічэнне пенсійнага ўзросту і выключэнне са страхавога стажу дэкрэтнага адпачынку і службы ў войску, а таксама гадоў вучобы і дагляду за сваякамі.

Насельніцтва Рагачова — 35 тысяч чалавек, таму 400 удзельнікаў акцыі можна назваць значнай лічбай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі