У Расіі ў віннай бочцы загінулі двое замежнікаў
Трагічнае здарэнне адбылося пад Анапай. Загінулымі аказаліся грамадзяне Узбекістана.
У Расіі ў віннай бочцы знайшлі целы дваіх грамадзян Узбекістана. Яны загінулі. Трагічнае здарэнне адбылося на вінным заводзе ў пасёлку Юраўка пад Анапай, інфармуе сайт lenta.ru.
Адзначаецца, што рабочыя чысцілі жалезную бочку аб'ёмам 45 кубаметраў і атруціліся парамі этыла. Аднаму з узбекаў было 23 гады, другому — 21. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне.