У Расіі вялікія страты, але вайна не скончана — генеральны сакратар NATO

Украінскія вайскоўцы / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA
Украінскія вайскоўцы / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пракаментаваў анансаваны сыход расійскай арміі з Херсона. Ён лічыць, што нават частковы сыход расійскіх вайскоўцаў за Днепр сведчыць пра поспех падтрымкі, якую Украіне аказвае Паўночнаатлантычны альянс. "Гэта дэманструе мужнасць і рашучасць Узброеных сіл Украіны, а таксама важнасць пастаяннай падтрымкі", — заявіў Столтэнберг. Паводле яго слоў, "спалучэнне навучання ўкраінскіх вайскоўцаў кіраванню найноўшай тэхнікай і мужнасці украінцаў дазваляе дамагацца поспехаў і вызваляць тэрыторыі, што мы зараз бачым і вакол Херсона".

Генсек NATO лічыць, што Расія мае ва Украіне вялікія страты. Гэта датычыць і асабістага складу, і ваеннай тэхнікі, і сучасных відаў боепрыпасаў. Аднак у РФ "па-ранейшаму вялікі ваенны патэнцыял", таму "вайна не скончаная, і мы не павінны недаацэньваць жорсткасць расійскіх узброеных сіл". Енс Столтэнберг нагадаў пра атакі на ўкраінскія гарады, на энергетычную інфраструктуру расійскіх ракет і баявых беспілотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі