У расійскіх авіякампаній адабралі допуск на палёты ў Мінск і Гомель
Самалёт, ілюстрацыйнае фота
Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расіі (Расавіяцыя) адклікала допускі па 400 авіяцыйных маршрутах. Сярод іх ёсць і беларускія, заўважыў сайт blizko.by.
Гаворка ідзе пра палёты ў Мінск і Гомель. Расавіяцыя адклікала допуск на беларускіх кірунках у пяці авіякампаній: "Аэрафлот", "Нордстар", "Перамога", "Смартавія", "Уральскія авіялініі".
Былі скасаваныя наступныя маршруты:
"Аэрафлот": Краснадар — Мінск
"Нордстар": Жукоўскі — Мінск
"Перамога": Масква — Гомель
"Смартавія": Архангельск — Мінск
"Уральскія авіялініі": Калінінград — Мінск, Ніжні Ноўгарад — Мінск
Варта адзначыць, што названыя кампаніі ніколі не ажыццяўлялі палёты ні па адным з гэтых напрамкаў. У 2018-м "Перамога" планавала пачаць палёты з Гомеля ў Маскву, але адмовілася ад гэтай ідэі, заявіўшы пра занадта высокія тарыфы на абслугоўванне ў аэрапорце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.