У раёне Папуа Новай Гвінеі знік інданезійскі пасажырскі самалёт

Авіядыспетчары страцілі сувязь з інданезійскім пасажырскім самалётам, які выконваў рэйс Джаяпур-Аксібіл, перадае BBC.

На борце самалёта авіякампаніі Trigana Air знаходзяцца 54 чалавекі, у тым ліку пяць супрацоўнікаў экіпажу і пяць дзяцей.

Самалёт перастаў адказваць дыспетчарам праз паўгадзіны пасля вылету з Джаяпур каля Папуа. Прадстаўнік міністэрства транспарту Інданезіі заявіў: "Мы пакуль не ведаем, што адбылося з самалётам і спрабуем звязацца з мясцовымі ўладамі. Надвор'е ў рэгіёне вельмі дрэннае, зараз вельмі цёмна і воблачна. Гэтыя ўмовы не пасуюць для пошукаў. Гэта гарыстая мясцовасць".

Фота: Lori

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі