У “Руху “За свабоду” канфіскавалі маёмасць (фотарэпартаж)

У кватэры, якую здымае сябра “Руху “За свабоду” Аляксей Кавалец канфіскоўваюць маёмасць. Цяпер там знаходзяцца пяць судовых выканаўцаў, міліцыянт, здымачная група БТ, журналісты незалежных выданняў, перадае сайт Аляксандра Мілінкевіча.
Судовыя выканаўцы вынеслі мэблю з кухні, працоўнага кабінета Мілінкевіча і яшчэ аднаго пакоя. Нагадаем, 18 лістапада 2008 года судовы выканаўца суда Першамайскага раёна апісаў маёмасць Аляксея Кавальца ў кватэры, якую здымае актывіст.

Вопіс быў праведзены нібыта дзеля выканання прысуду, па якім у адказчыка, раней прапісанага ў кватэры, павінна быць канфіскавана маёмасць. Аляксей Кавалец падаў пазоў у суд Мінска па факце апісання маёмасці, аднак суддзя пагадзілася вярнуць толькі 9 прадметаў са спісу.













Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі