У Салігорскім раёне легкавікі сутыкнуліся ў лоб — загінулі два чалавекі
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Салігорскім раёне ў ноч на 18 сакавіка на 126-м км аўтадарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ.
Аварыя адбылася каля 2.50. 25-гадовы жыхар Салігорска на аўтамабілі “Мэрсэдэс-Бэнц Е43”, рухаючыся з Мінска, выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся заўтамабілем “Фальксваген-Гольф”, якім кіраваў жыхар Чэрвеня 1970 года нараджэння. Апошні буксіраваў на гнуткай счэпцы аўтамабіль “Мэрсэдэс-Бэнц-Віта”, за рулём якога быў 57-гадовы мужчына.
У выніку аўтамабіль “Мэрсэдэс-Бэнц Е430” выкінула у правы кювет, а “Фальксваген-Гольф” і “Мэрсэдэс-Бенц-Віта” — у левы кювет.
На месцы аварыі загінулі кіроўцы “Мэрсэдэса Е430” і «Фальксвагена». Кіроўца “Мэрсэдэса-Бэнц-Віта” і 26-гадовы пасажыр “Е430” з рознымі траўмамі шпіталізаваныя.