У Салігорску за кратамі засталіся пяць чалавек
Салігорскія міліцыянты склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах моладзевых актывістаў Франака Вячоркі, Алеся Каліты, Змітра Ясевіча, Змітра Хведарука і Віктара Дзенісевіча, затрыманых сёння каля будынка мясцовага суда. Астатніх затрыманых ужо адпусцілі. Паводле інфармацыі Радыё Свабода, адну з дзяўчынаў павезлі ў шпіталь,
ёсць падазрэнні, што ў яе пералом пальца.
Нагадаем, мінскія спецназаўцы раніцай вельмі жорстка затрымалі 11 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць Івана Шылу, моладзевага актывіста, якога судзяць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі.
Як паведаміў “Еўрарадыё” праваабаронца Валянцін Стэфановіч, у судзе зараз абвешчаны перапынак.
Абарона настойвае на допыце супрацоўніцы мясцовага выканкаму, якая можа засведчыць, што Іван Шыла звяртаўся ў выканкам па разнастайных пытаннях як прадстаўнік грамадскасці, а не нейкай арганізацыі.
Да гэтага ў судзе вельмі доўга агучваліся пісьмовыя матэрыялы – вынікі праслухоўвання памяшканняў і тэлефонаў салігорскіх актывістаў.
“Зараз пакуль сітуацыя спакойная. Некалькі дзесяткаў чалавек стаяць каля будынка суда пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі”, сказаў Валянцін Стэфановіч “Еўрарадыё” па тэлефоне.