У Санкт-Пецярбурзе Беларусь і Расія цэлы дзень высвятлялі "газавыя" адносіны
Адказваючы на пытанне, чым скончыліся перамовы, кіраўнік "Газпрама"
Аляксей Мілер абмежаваўся адным словам: "Нічым".
Сечын кліча Беларусь у суд
"Газпрам": Беларусь дакументаў пра запазычанасць за транзіт газу не прадставіла
Улады Беларусі не звярталіся да Расіі з дакументамі пра запазычанасць за транзіт газу. Пра гэта ў кулуарах міжнароднага эканамічнага форума ў Санкт-Пецярбурзе паведаміў віцэ-прэм'ер РФ, старшыня Савета дырэктараў "Газпрама" Віктар Зубкоў.
Па словах Зубкова, калі ў Беларусі ёсць да Расіі якія-небудзь прэтэнзіі, "яна мусіла аформіць дакументы і прад'явіць іх нам". "Мы кажам: вы нам вінныя — вось дакументы. А яны кажуць: вы вінныя, але дакументаў няма", — цытуе сп. Зубкова сайт BFM.RU.
Перамовы паміж Мілерам і Азярцом пачаліся
Расія пагражае Беларусі "міжнароднымі прававымі механізмамі"
Расія задзейнічае міжнародныя прававыя механізмы ў выпадку пагрозы транзіту энергарэсурсаў праз Беларусь. Пра гэта заявіў журналістам міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко.
"Калі мы адчуем пагрозу перапынення транзіту, мы задзейнічаем міжнародныя прававыя механізмы ранняга папярэджання, якія існуюць паміж Расіяй і Еўрасаюзам", — сказаў Шматко, каментуючы заяву па беларуска-расійскіх газавых адносінах, зробленую напярэдадні першым намміністра энергетыкі Беларусі Эдуардам Таўпянцом.
Нагадаем, Таўпянец заявіў, што скарачэнне паставак газу ў Беларусь на 85% "можа зачапіць і пытанні транзіту".
"Не магу паверыць, што гэта адказная заява адказнага чалавека", — цытуе сп. Шматко "РИА Новости".
Хроніка падзеяў:
Кіраўнікі "Газпрама" і Мінэнерга сёння абмяркуюць пытанні газавых пазыкаў
Беларусь выставіла рахунак "Газпраму"
Каментуючы перспектывы развіцця падзеяў, Мілер дадаў: "Прэзідэнт ужо ўсё
сказаў на сустрэчы з старшынёй праўлення "Газпрама" — пяць дзён", піша сайт "День за днём".
Прыкладна а 17-й гадзіне 19 чэрвеня расійскія СМІ перадалі, што аўтамабіль кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера ўжо ад'ехаў ад офіса "Газпрам нафты" на Англійскай набярэжнай, дзе адбываліся перамовы з міністрам энергетыкі Беларусі Аляксандрам Азярцом. Гэта значыць, што перамовы на сёння скончаныя.
Па інфармацыі расійскага агенцтва "Финмаркет", магчыма, яны працягнуцца ў бліжэйшы час.
Па іншай інфармацыі, Аляксей Мілер дагэтуль працягвае перамовы з прадстаўнікамі беларускага паліўна-энергетычнага комплексу. Пра гэта ў эфіры аднаго з расійскіх тэлеканалаў заявіў кіраўнік "Газпрамэкспарту" Аляксандр Мядзведзеў.
Беларусь і Расію чакае другі раўнд газавых перамоваў?

"У судзе разбярэмся, хто каму вінен!" — так віцэ-прэм'ер Расіі Ігар
Сечын пракаментаваў дыялог па пытанні газавых пазыкаў, які апошнія суткі
праз медыі вядуць расійскія і беларускія чыноўнікi.
Радыёстанцыя "Эхо Москвы" паведамляе, што незадаволенасць намесніка Ўладзіміра Пуціна выклікалі заявы афіцыйнага Мінска наконт таго, што пазыка "Газпрама" за транзіт расійскага газу праз Беларусь ледзь не перавышае рахунак, які выставіў нашай краіне расійскі манапаліст.
"Газпрам": Беларусь дакументаў пра запазычанасць за транзіт газу не прадставіла
Улады Беларусі не звярталіся да Расіі з дакументамі пра запазычанасць за транзіт газу. Пра гэта ў кулуарах міжнароднага эканамічнага форума ў Санкт-Пецярбурзе паведаміў віцэ-прэм'ер РФ, старшыня Савета дырэктараў "Газпрама" Віктар Зубкоў.
Па словах Зубкова, калі ў Беларусі ёсць да Расіі якія-небудзь прэтэнзіі, "яна мусіла аформіць дакументы і прад'явіць іх нам". "Мы кажам: вы нам вінныя — вось дакументы. А яны кажуць: вы вінныя, але дакументаў няма", — цытуе сп. Зубкова сайт BFM.RU.
Перамовы паміж Мілерам і Азярцом пачаліся
Па звестках расійскіх медыяў, газавыя перамовы паміж кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам і міністрам эканомікі Беларусі Аляксандрам Азярцом у Санкт-Пецярбурзе ужо пачаліся.