У школьнай праграме можа з’явіцца прадмет “Асновы славянскай культуры”
Новы прадмет “Асновы славянскай культуры” можа з'явіцца ў школьнай праграме. З такой прапановай літаратуразнаўцы і філосафы звярнуліся ў Міністэрства адукацыі і парламент, паведамляе тэлеканал СТВ.
На думку навукоўцаў, новы прадмет будзе спрыяць глыбокаму разуменню ў падрастаючага пакалення культурных вытокаў і гісторыі, а таксама спрыяць яднанню славянскіх народаў. У Міністэрстве адукацыі пакуль не каментуюць гэтую ініцыятыву.
А ў парламенце пра такі прадмет даведаліся ад Еўрарадыё. Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч кажа, што нічога не чуў пра такую ініцыятыву.
“У Палату прадстаўнікоў такая прапанова не паступала адназначна, і я з ёй пакуль не займаўся. Для мяне гэта тэма новая, я першы раз пра гэта чую. “Асновы славянскай культуры”… Мне здаецца, не патрэбна выкладаць такі прадмет у школах… У кожным разе, неабходна вельмі ўдумліва падыходзіць да такіх прапаноў”.