У Швецыі сэкс без згоды прыраўнялі да згвалтавання

У Швецыі сэкс без згоды прыраўнялі да згвалтавання

У Швецыі сэкс без згоды прыраўнялі да згвалтавання — новы закон аб сэксуальных злачынствах набывае моц ад сёння, 1 ліпеня. Цяпер удзельнікі полавага кантакту павінны даць на яго вусную згоду або дакладна паказаць, што хочуць у ім удзельнічаць. Калі ж сэкс не быў добраахвотны з абодвух бакоў, то ён будзе разглядацца як злачынства, нават калі ўжываўся не гвалт, а пагрозы.

Сэкс без згоды будзе карацца турэмным зняволеннем тэрмінам да 4 гадоў. Таксама закон узмацняе адказнасць за згвалтаванне з абцяражвальнымі абставінамі і павялічвае мінімальны тэрмін зняволення за такое злачынства да 5 гадоў.

Швецыя — ужо дзясятая краіна ў Еўрасаюзе, дзе крыміналізавалі сэкс без згоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі