У справе аб нападах на расійскую амбасаду — трэці абвінавачаны
Максіму Веткіну, якога затрымалі 4 лістапада ў Мінску, выставілі абінавачанне ў нападзе на амбасаду Расіі 30 жніўня і нападзе на будынак "Беларусбанку" ў ноч на 1 траўня. Такім чынам, канстатуе праваабарончы сайт "Вясна", Веткін стаў трэцім абвінавачаным па справе хуліганскіх нападаў, учыненых на працягу года ў розных месцах Мінску і Салігорску.
Нагадаем, усе эпізоды з нападамі былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве. Па ёй арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.
Дарэчы, 11 лістапада Мікалая Дзядка перавялі з СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску — у Жодзіна. Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Таксама ўдакладнены тэрмін затрымання Дзядка — да 6 лютага 2011 года.
Максіма Веткіна і Аляксандра Францкевіча па-ранейшаму трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага.