У сталіцы праходзіць шэсце прыхільнікаў Саннікава і Някляева
У Мінску праходзіць шэсце прыхільнікаў кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. Яно праводзіцца з мэтай агітацыі і патрабавання дадатковага тэлеэфіру для альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.
Удзельнікі акцыі ў колькасці да паўсотні чалавек сабраліся каля 17 гадзін на пляцоўцы каля акадэміі навук. Затым рушылі па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа па тратуарах. У руках удзельнікі шэсця нясуць плакаты з патрабаваннем прадаставіць дадатковы тэлеэфір для выступленняў альтэрнатыўных кандыдатаў і сцягі грамадзянскіх кампаній "Гавары праўду!" і "Еўрапейская Беларусь".
Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі ўдзельнікаў шэсця, што яно несанкцыянаванае. У адказ на гэта давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Яўген Афнагель заявіў, што Мінгарвыканкам акрэсліў толькі забароненыя месцы для агітацыі. Ва ўсіх астатніх месцах, паводле яго слоў, агітацыя дазволена.
Дэманстранты прайшлі праз плошчу Якуба Коласа і зараз працягваюць шэсце па вуліцах Мінска.
Супрацоўнікі міліцыі пакуль не перашкаджаюць удзельнікам акцыі, перадае БелаПАН.