У сталіцы Украіны прайшоў “КіеўПрайд” у падтрымку ЛГБТ

У сталіцы Украіны прайшоў “КіеўПрайд” у падтрымку ЛГБТ

У сталіцы Украіны сёння прайшоў “КіеўПрайд” — акцыя ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. Паводле розных ацэнак, у ім прыняло ўдзел ад 3,5 да 5 тысяч чалавек. Як паведамляюць замежныя СМІ, людзі прайшлі шэсцем ад Дома настаўніка на вуліцы Уладзімірскай да станцыі метро “Палац спорту”.

Некаторыя вуліцы ў цэнтры Кіева былі перакрытыя, зачынілася таксама частка станцыяў метро, змяніліся маршруты наземнага транспарту. Ужо каля 6-й раніцы да месца пачатку акцыі прыйшлі каля 150 праціўнікаў шэсця. Іх адцясніла паліцыя. Пазней адбылася патасоўка з удзельнікамі шэсця. 57 чалавек затрымалі. Большасць затрыманых потым адпусцілі.

Месца правядзення акцыі ачапіла паліцыя. Праціўнікі маршу стаялі за паліцэйскім кардонам з плакатамі, у якіх выступалі супраць ЛГБТ. Далей акцыя прайшла без сутычак і бакі абмежаваліся славеснымі перапалкамі.

У 2015 годзе на “Маршы роўнасці” адбыліся сутычкі, у якіх пацярпелі 20 чалавек. З тых часоў падобныя акцыі праходзяць у Кіеве з узмоцненымі захадамі бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі