У страшнай аварыі пад Талачыном загінулі два чалавекі (фота)
Легкавік і грузавік сутыкнуліся на аўтамагістралі Брэст-Масква зранку 21 лістапада.
Страшная аварыя адбылася каля 9.30 раніцы 21 лістапада ў Талачынскім раёне. Як паведамляе БЕЛТА, на аўтамагістралі М1 сутыкнуліся легкавая "Таёта" і грузавы "Рэно". Кіроўца і пасажырка "Таёты" загінулі на месцы. Іх целы з дапамогай спецінструменту даставалі ратавальнікі.
У грузавіку быў толькі кіроўца — 46-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго з траўмамі даставілі ў Талачынскую раённую лякарню.
Разгляд па факце аўтааварыі праводзіць аддзяленне ДАІ Талачынскага РАУС.
Фота — auto.onliner.by і 112.by