У сваёй кватэры ў Мінску забілі сябра Цэнтравыбаркама Беларусі
Святлана Хіневіч загінула яшчэ 4 жніўня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.
На сайце ЦВК паведамляецца: "Трагічна загінула сябра Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Святлана Хіневіч".
Як паведаміў інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, Святлану Хіневіч знайшоў зарэзанай дома яе сын.
Паведамляецца, што Святлана Хіневіч нарадзілася ў 1959 годзе ў Мінску. У 1981 яна годзе скончыла БДУ.
Сябрам ЦВК стала ў снежні 2011 года. На той момант яна працавала начальнікам упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Апошнім часам Хіневіч займала пасаду начальніка аддзела па кадравай працы завода "Мінск Крышталь".
Фота — rec.gov.by