Падазраванага ў забойстве Святланы Хіневіч узялі пад варту

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, падазраваны ў забойстве сябра Цэнтравыбаркаму — гэта 35-гадовы мінчук. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў лякарні, дзе выстаўлены пост міліцыі. Абвінавачванне падазраванаму пакуль не выставілі. У рамках крымінальнай справы падазраванаму прызначылі комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.



Нагадаем, цела Хіневіч са мноствам колата-рэзаных ранаў знайшлі 4 жніўня. Следства кажа, што матыў забойства — побытавы і не звязаны з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю забітай. Хіневіч была не толькі сябрам ЦВК, але і начальнікам аддзела кадраў гарэлачнага завода "Мінск-Крышталь".



Падазраваны — раней не судзімы мужчына. Ён пражываў у адным пад'ездзе з загінулай. Мужчына з'яўляецца нарказалежным. Яго знайшлі па месцы жыхарства ў стане непрытомнасці, са множнымі рэзанымі ранамі. Следства мяркуе, што мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі