У Тайвані пры аварыйнай пасадцы самалёта загінулі 47 чалавек
Трагічнае здарэнне адбылося ў сераду, 23 ліпеня.
Як інфармуе ВВС, пасажырскі самалёт ATR-72 рабіў пасадку на адной з выспаў Пэнху на захад ад Тайваня. На ім было 54 пасажыры і 4 члены экіпажу.
РІА "Новости" паведамляе пра гібель 47 чалавек. Выжылі 11 чалавек, яны атрымалі шматлікія траўмы. Гэта быў самалёт кампаніі TransAsia Airways. Ён упаў каля населенага пункта Хусы, пашкодзіў два дамы, якія загарэліся.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі сталі кепскія ўмовы надвор'я.
Фота — Getty Images