У тэрытарыяльныя выбаркамы вылучаныя 70 партыйных апазіцыянераў
Толькі 70 сваіх прадстаўнікоў вылучылі апазіцыйныя партыі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Ярмошына: "У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій вылучана 70 прадстаўнікоў так званых апазіцыйных палітычных партый. Гэта Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” – больш за 50% вылучыла прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій альбо 36 чалавек, Аб’яднаная грамадзянская партыя – 24 чалавекі, партыя БНФ – 7 чалавек і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада – 3 чалавекі. Астатнія палітычныя партыя такога кірунку сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій не вылучалі".
Нагадаем, што вылучэнне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных камісій завяршылася 26 верасня. Усяго, па звестках ЦВК, будзе сфармавана 155 такіх камісій па 13 чалавек у кожнай. Агульная лічба сябраў гэтых камісій – 2015 чалавек. Заявак на ўключэнне ў склад камісій пададзена 2681.
Дарэчы, з большасці рэгіёнаў прходзяць звесткі, што апазіцыянераў не ўключаюць у тэрытарыяльныя выбаркамы, бо ў іх, маўляў, няма досведу такой працы.