У Томаса Меліа адбудзецца рабочая сустрэча ў МЗС Беларусі

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці аб маючым адбыцца візіце ў Мінск намесніка памочніка Дзяржсакратара ЗША Томаса Меліа.  Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, 22 студзеня на просьбу амерыканскага боку ў МЗС адбудзецца рабочая сустрэча Меліа з кіраўніцтвам упраўлення Амерыкі і упраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва беларускага знешнепалітычнага ведамства."Будуць абмяркоўвацца ўсе пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", — сказаў Савіных. Сустрэча з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым або кімсьці з яго намеснікаў не плануецца.

На наступны дзень Меліа сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Пра гэта паведаміла старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі