У трох абласцях краіны павысіліся тарыфы на праезд у грамадскім транспарце
Тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам, а таксама правоз багажу павышаныя ў Віцебскай і ў Гомельскай абласцях. Адпаведныя рашэнні аблвыканкамаў апублікаваныя сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале — з гэтага моманту дакументы набываюць моц.
Кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах складзе 45 капеек за адну паездку, на экспрэсных — 55 капеек. Вырас і кошт правозу ручной паклажы да 45 капеек у Гомельскай вобласці.
Апроч таго, зацверджаныя і новыя памеры тарыфаў на праезд у прыгарадным аўтамабільным транспарце: кошт кіламетра на звычайных маршрутах складзе 6 капеек, на хуткасных маршрутах — 8 капеек, на дадатковых рэйсах — 8 капеек, на экспрэсных маршрутах — 9 капеек.
Новыя тарыфы на пасажырскія перавозкі ў грамадскім аўтамабільным транспарце пачалі дзейнічаць з 17 снежня і ў Мінскай вобласці.
У Мінску праезд у грамадскім транспарце звычайна даражэе ў апошнюю чаргу.