У Варшаве падпісанае беларуска-польскае пагадненне аб малым памежным руху

Падпісаны паміж Польшчай і Беларуссю дакумент прадугледжвае больш простую і танную, чым пры выкарыстанні шэнгенскіх візаў, працэдуру перасячэння мяжы. Як нагадвае Радыё "Свабоды", палёгкі закрануць жыхароў 30-кіламетровай памежнай зоны як з беларускага, так і з польскага боку. У выніку пагаднення, якое ў далейшым павінны ратыфікаваць парламенты абедзвюх краін, грамадзяне Польшчы і Беларусі змогуць эканоміць час і грошы. Для перасячэння мяжы ім дастаткова будзе толькі набыць у консульствах у Беластоку, Брэсце і Гродне так званыя MRG коштам 20 еўра, прыдатныя цягам 2—5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі