У Варшаве пройдзе велапрабег у гонар Булак-Балаховіча (фота)
15 траўня вуліцамі Варшавы пройдзе велапрабег у гонар Станіслава Булак-Балаховіча. Мерапрыемства распачнецца а 11-й гадзіне ад помніка дэ Голю. Далей удзельнікі прабегу накіруюцца да шыльды, прысвечанай Балаховічу на вуліцы Парыжскай 27. Закончыцца прабег на Павонзскіх могілках, дзе знаходзіцца сімвалічная магіла Булак-Балаховіча.
Арганізатарамі мерапрыемства выступіла ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць". Як расказаў Еўрарадыё кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец, у такім фармаце ушанаванне памяці Булак-Балаховіча будзе праходзіць упершыню. Паколькі раней падобныя акцыі не праводзіліся і было вырашана арганізаваць прабег.